Артист | Достижения | Афиши | Пресса


Не што іншае, як энергія

Хто дапаможа музіцыраваць “над Сожам”?

Нядаўна званнем народнай артысткі Беларусі была ўганаравана Галина Павленок— салістка і мастацкі кіраўнік Гомельскай абласной філармоніі, старшыня абласнога аддзялення Беларускага саюза музычных дзеячаў, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта нашай краіны дзеячам культуры і мастацтва. Ураджэнка Гомеля, шмат гадоў таму яна вярнулася ў родны горад “па сямейных абставінах” пасля заканчэння Ленінградскай кансерваторыі і пяці гадоў працы салісткай оперы, педагогам кансерваторыі ў Новасібірску. І даказала, што не месца ўпрыгожвае чалавека, а якраз наадварот.

— Традыцыйна лічыцца, што творчасць і арганізацыйная праца (дарэчы, сярод тых жа творцаў — людзей вельмі эмацыйных, часта “капрызных”) — дзве рэчы несумяшчальныя. Па меншай меры, далёка не ўсім удаецца спалучаць іх удала. А на вашых плячах — Гомельская абласная філармонія з усімі яе праблемамі, пачынаючы з адсутнасці ўласнага будынка. Сапраўды, ну як тут не спяваць!..

— Для мяне гэтыя сферы дзейнасці дапаўняюць адна адну, бо абедзве скіраваны на стварэнне. Працу мастацкага кіраўніка я лічу вельмі творчай, бо яна заключаецца зусім не ў тым, каб выпрацоўваць у сабе гэткі “камандзірскі” голас, выказваць незадавальненне, рабіць вымовы, звальняць і да т. п. Галоўнае на гэтай пасадзе — стварыць у калектыве творчую атмасферу, вызначыць кірунак, па якім трэба рухацца, і абавязкова сачыць, каму і чым на гэтым шляху трэба дапамагчы. Хто ж лепш зразумее музыкантаў, як не іх калега? Гэтага прынцыпу я і прытрымліваюся. Так, на першым месцы ў кожнага артыста павінны быць добрыя прафесійныя навыкі, і я клапачуся, каб нашы кадры гэтаму адпавядалі: камусьці трэба нешта падказаць, камусьці — дапамагчы. Што ні кажыце, а мастацкі кіраўнік — яшчэ і свайго роду “выкладчык”. Падобна да таго, як у дыпломных працах ці дысертацыях бывае навуковы кіраўнік, так і тут — мастацкі. Але ўсё роўна — без натхнення, любові, адухоўленасці, стану творчага палёту музыка не ажыве. І мая задача — яшчэ і ў тым, каб падтрымліваць гэтыя адчуванні ў артыстаў, нават проста добрым словам, рэакцыяй на новую праграму, выступленне. А да таго ж, весці іх за сабой уласным прыкладам. Мастацкі кіраўнік сам павінен выпраменьваць тое творчае стаўленне да творчасці (я невыпадкова паўтараю гэтыя словы), якое не дазваляе звесці яе адно да рамяства і тым больш “адпрацоўкі”.

— Я зразумела: вы ставіцеся да мастацкага кіраўніцтва як да своеасаблівага “дырыжыравання” аркестрам. Прадоўжыўшы гэтае параўнанне, давядзецца глядзець на гастралёраў, без якіх ніводная філармонія не абыходзіцца, як на салістаў, запрошаных з гэтым аркестрам выступіць…

— Пэўна, так і ёсць. Бо кожны добры саліст — гэта яшчэ і творчы арыенцір для іншых, а не толькі асалода для публікі. Імкнуся рабіць стаўку на маладых беларускіх музыкантаў. Наша выканальніцкая школа — адна з лепшых. Невыпадкова айчынныя салісты так запатрабаваны на сцэнічных пляцоўках Еўропы. Дык чаму б не даць ім магчымасць рэалізаваць сябе на радзіме? Гэтым і павінна займацца філармонія. І ў тым ліку — адкрываць новыя імёны. Той жа Павел Бацян — лаўрэат міжнародных конкурсаў, выхаванец знакамітага Эдуарда Кучынскага, першая скрыпка Мінскага струннага квартэта — менавіта ў Гомелі даў свой першы сольны канцэрт, выступіўшы разам з канцэртмайстрам Аленай Афанасьевай.

— З гэтай піяністкай, якая працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і часта ладзіць цікавыя праекты, вы шмат канцэртавалі, з ёй зрабілі ў свой час большасць запісаў на радыё…

— Асабістыя стасункі ў мастацтве значаць вельмі многа. А канцэртмайстар увогуле, здараецца, часта становіцца “мастацкім кіраўніком” саліста, яго творчым сумленнем. Зараз у Гомелі я працую з Таццянай Любенка, але тая ж Алена Афанасьева застаецца маім добрым дарадцам ды сябрам, падкідвае некаторыя ідэі. І, вядома, прыязджае да нас з салістамі — да прыкладу, з артысткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Лідзіяй Кузьміцкай, якая спявала рамансы — і зрабіла фурор!..

— Пра фестывалі не думалі? Бо пакуль Гомель-музычны можа пахваліцца хіба “Рэнесансам гітары”, дый той ужо не мае таго розгаласу, як раней…

— Ім кіруе Ігар Шошын, філармонія толькі дапамагае. А ў нас ёсць толькі міні-фестываль — Калядны, калі нашы хор і аркестр рыхтуюць святочныя музычныя падарункі. Што ж да больш маштабных форумаў… Нам і сапраўды, як вы адзначылі напачатку, вельмі не хапае ўласнага будынка. Прапаноўваюць, вядома, тыя або іншыя памяшканні, але не так проста знасці тое, што адпавядала б…

— …Вашаму райдару, так?

— Што ні кажыце, а філармонія павінна мець добрую залу — у цэнтры горада, а не ў спальных раёнах. Само месца мусіць быць, што называецца, “намоленым” гледачамі і слухачамі, а ў зале неабходна добрая акустыка. Пакуль жа выступаем, дзе дамовімся. Вядома, шмат канцэртаў ладзіцца на выездзе. Бо ў нас ёсць эстрадна-сімфанічны аркестр, на яго базе — камерны. Ёсць камерны хор, салісты — вакалісты і інструменталісты. Ёсць тэатр “Вырастайка”, які ў форме спектакляў, тэатралізаваных дзей праводзіць асветніцкую працу сярод дзяцей. Пры гэткім раскладзе фестываль, здавалася б, так і просіцца! І ў мяне ўзнікла ідэя арт-праекта “Музыка над Сожам”. У горадзе ёсць сцэна над ракой, ёсць тэатр, куды ў хуткім часе прыдбаюць раяль. Калі гэта здзейсніцца, можна будзе больш шырока разгортваць папулярызацыю класікі, сур’ёзнай акадэмічнай музыкі. Спачатку, вядома, гэта будуць творы, якія належаць да так званай папулярнай класікі. Бо ўжо сама атмасфера паркавых гулянняў “калі рэчкі” патрабуе музыкі, што сама кладзецца на слых, узнімае настрой, прыносіць радасць і заспакаенне…

— У мінулых стагоддзях быў нават асобны жанр — штосьці накшталт “музыкі на вадзе”…

— Ну а ў нас будзе — “ля вады”. І галоўнае — на адкрытым паветры. Разнастайныя фестывалі ў фармаце open air даўно атрымалі прапіску ў замежжы, дый на Беларусі яны пачалі набіраць абароты. Думаю, калі ўсё здзейсніцца, дык гэта прыцягне не толькі гараджан, але і турыстаў. Ну не адно ж Палац Румянцавых і Паскевічаў глядзець! Чым больш у горадзе адметных падзей, цікавых імпрэз, тым лепш.

— Да таго ж, кожны фестываль — гэта яшчэ і каляфестывальная атмасфера. Я маю на ўвазе не толькі прома-прадукцыю, сувеніры, але і выстаўкі-продажы, іншыя мерапрыемствы…

— Даўно выношваю думкі, як з’яднаць філармонію і тэатр. Справа не ў тым, хто каму будзе “дыктаваць” і што менавіта, а ў сумесных акцыях. Сінтэз мастацтваў — гэта не проста патрабаванне часу ці модны трэнд, а абсалютна нармальная з’ява, якая спрыяе развіццю мастацтва, прычым кожнага з яго відаў.

— А як наконт “сінтэзу” філармоніі з Саюзам музычных дзеячаў, старшынёй абласнога аддзялення якога вы з’яўляецеся?

— Маеце на ўвазе нейкія сумесныя акцыі? Дый імі можа лічыцца літаральна кожны наш канцэрт! Бо сярод членаў Саюза — усе лепшыя музыканты: хтосьці з іх выяўляе сябе на сцэне, хтосьці — у выкладчыцкай дзейнасці, забяспечваючы і будучыя прафесійныя кадры, і, калі ў некага з вучняў музычная кар’ера раптам не складзецца, дасведчаных аматараў, адданых слухачоў. Сваю задачу як старшыні абласнога аддзялення бачу найперш у тым, каб папулярызаваць іх творчасць. Так што і гэтая сфера аказваецца звязана з маёй працай…

Слухаючы Галіну Паўлянок і добра ведаючы яе каларытнае мецца-сапрана, разнастайнасць вакальных прыёмаў у дачыненні да музыкі розных стыляў, я падумала, што ўся ейная дзейнасць разам — і арганізацыйная, і спеўная — гэта не што іншае, як… выпраменьванне энергіі. У розных яе відах! Энергіі, зноў-такі, стваральнай. Ці не ў гэтым прызначэнне культуры ўвогуле?..

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ

рэдактар аддзела газеты «Культура»

Сам-насам з гледачом

Мецца-сапрана чароўнага тэмбру, вытанчаная спеўная культура, пачуццё стылю, майстэрскае пранікненне ў вобраз, артыстызм… Ёй неаднойчы апладзіравалі ў Германіі, Італіі, Літве, Нідэрландах, Польшчы, Францыі, Швецыі, іншых краінах, у тым ліку на прасторы СНД. Адна з найлепшых нашых спявачак, салістка і мастацкі кіраўнік Гомельскай абласной філармоніі, старшыня абласнога аддзялення Беларускага саюза музычных дзеячаў, лаўрэат прэміі
«За духоўнае адраджэнне» Галіна Паўлянок адзначана нядаўна званнем народнай артысткі Беларусі.

— Галіна Іванаўна, ці помняцца вам самыя першыя музычныя ўражанні?
— Першыя ўяўленні пра голас — гэта спеў маёй матулі. Жылі мы ў Гомелі ў сямейным інтэрнаце — доўгай аднапавяр-
ховай будыніне. Часта сяброўкі, суседкі збіраліся і спявалі разам на некалькі галасоў, вельмі хораша атрымлівалася. З пер-
шых уражанняў, вядома ж, — і радыё. Хто б там ні спяваў: Сяргей Лемешаў, Надзея Абухава, Валянціна Ляўко, Галіна Вішнеўская, Леанід Уцёсаў, — заўсёды слухала з вялікай увагай і трапятаннем. У душы адбывалася нешта Галоўнае… У суседкі быў патэфон, які яна ставіла на падаконне. Дык дзе б я ні гуляла, заўсёды чула музыку з акна і спынял ася.
— Спеўны голас, музыкальнасць — дар звыш. А выбару прафесіі спрыяюць яшчэ і рамантычныя мары, і зямныя
акалічнасці…
— Жыла я ў простай рабочай сям’і, пра вялікае мастацтва не мела ўяўлення. Аднак дзіўнае адчуванне, што гэта вельмі прыгожа, незвычайна, прыцягальна, пранікала ў маю душу! Тым часам уласны голас набіраў моц і не даваў мне спакою: я спявала пад грампласцінкі — разам з Вішнеўскай, з замежнымі выканаўцамі. Урэшце пайшла праслухоўвацца ў дарослы харавы калектыў Палаца культуры чыгуначнікаў. І хаця мне было 15-16 гадоў, у хор прынялі — за моцны, чысты голас.
— Што паўплывала на імкненне займацца менавіта акадэмічнай музыкай?
— Спевы ў хоры (вельмі, дарэчы, важная прыступка ў развіцці музыканта!)
скіроўвалі на гэта, плюс навучанне. Калі паступіла ў Гомельскае музычна-педагагічнае вучылішча, мары былі толькі пра
спевы. Паступова палюбіла акадэмічны вакал, адчувала, што гэта маё, сапраўднае, сур’ёзнае! Спевакам акампаніруюць
піяністы, аркестры народных інструментаў і сімфанічныя, арганісты і камерныя ансамблі… Гэта ж Акіян Музыкі!!!
— Чаму працягвалі навучанне менавіта ў тагачасным Ленінградзе?
— Паступленню ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю радавалася нядоўга. Не знайшла я, не адчула той узнёс-
лай атмасферы на вакальным аддзяленні. Зусім зажурылася. Дапамагла мой канцэртмайстар па вакале Ніна Салдацен-
кава. Усё жыццё бязмежна ёй удзячная! Я вырашыла тады пераводзіцца ў Маскву, а яна сказала: «Толькі ў Ленінград!», бо сама скончыла там кансерваторыю. Дала мне адрас сваіх сяброў, дзе я магла нейкі час пажыць. У Ленінградзе ўсё зладзілася фантастычна — я паспела паўсюль: на рэпетыцыі, на праслухоўванне і добра спявала перад прафесарамі. Дэкан факультэта павіншаваў мяне і сказаў, каб пры канцы жніўня прыязджала з дакументамі. Выйшла са знакамітай кансерваторыі абсалютна шчаслівая! Вельмі хацелася трапіць у клас вакалу да прафесара Антаніны Грыгор’евай (у яе вучылася мая ўлюбёная Алена Абразцова), і тут Божачка паспрыяў: я стала яе студэнткай. Вучыцца было бясконца цікава і захапляльна!

— Але часіна студэнцтва змянілася «творчымі буднямі» ў далёкім расійскім горадзе.

— Першыя крокі маёй прафесійнай дзейнасці звязаныя з Новасібірскім дзяржаўным акадэмічным тэатрам оперы і балета. Там я была салісткай. Дэбют адбыўся ў прэм’еры «А досвіткі тут ціхія…» кампазітара Кірылы Малчанава — у пар-тыі Жэні Камяльковай. Былі цікавыя партыі ў іншых операх, ды гэта самая дарагая. Оперны тэатр — калектыўны арганізм, калектыўная праца: хор, аркестр, партнёры. Усё пяецца «буйнымі мазкамі», існуе пастаянны рэпертуар, які паўтараецца… Урэшце можа здарыцца творчы застой. Але гэта не пра мяне. Ёсць багата такой вакальнай літаратуры, праз якую можна выказаць сябе, данесці да гледача самыя тонкія, самыя пранікнёныя адценні музыкі. І ў Новасібірску я выкарыстала разнастайныя магчымасці вялікага музычнага горада. Хацелася ўсё паспрабаваць, усім займацца. Працавала ў кансерваторыі, у філармоніі, з аркестрам рускіх народных інструментаў Новасібірскага радыё і тэлебачання (рабілі су-месныя запісы, гастраліравалі па Сібіры ды Урале). Спявала сольныя канцэрты. І дакладна адчувала, што гэта маё: спяваць адной сам-насам з гледачом.

— Праз пяць гадоў працы ў Новасібірску вы вярнуліся на радзіму…

— Заўсёды, калі купляла білет дадому, мне было гэтак добра, лёгка, надзейна. Такое пачуццё не пакідала ніколі. Калі склаліся асабістыя і жыццёвыя акалічнасці, я з’ехала ў Беларусь.
— Складана было прыстасоўвацца да новых умоў?
— Пасля прыезду дадому не пайшла выкладаць вакал, падлічваць акадэмічныя гадзіны, запаўняць журнал і г. д. Я
знайшла ў родным горадзе філармонію. Яе — дарэчы, першую з абласных філармоній у Беларусі — адкрылі падчас майго
навучання і працы на опернай сцэне. Аднак людзі, якія стваралі ў нас канцэртную ўстанову, зусім не ўяўлялі, чым яна мусіць займацца, на базе чаго ажыццяўляць творчую дзейнасць. Сам будынак павінен адпавядаць Храму Мастацтва і яго належнаму «напаўненню»! Што ж я ўбачыла? Драўляны аднапавярховік у аварыйным стане, зарослы травой двор, гараж, туалет… Я жахнулася! А жыць жа трэба ды хлеб здабываць… Дзякуй богу, тады мастацкім кіраўніком філармоніі быў адукаваны музыкант, скрыпач Андрэй Мікалаевіч Яўтуховіч. Я прадставіла складаную праграму, і калі ён слухаў мяне, пэўна, думаў: «Што гэтая дзяўчынка будзе тут рабіць?» У няпросты час Андрэй Мікалаевіч мне вельмі
дапамог сцвердзіцца як сольнай спявачцы. І ўсё стала на свае месцы: папулярнасць, гастролі, запісы, запрашэнні выступіць на мерапрыемствах…

— Прыйшло і першае афіцыйнае прызнанне — вы сталі заслужанай артысткай Беларусі. Ці спрыяла гэта новым поспехам?

— Сваёй папулярнасцю артыст павінен займацца сам (па вялікім рахунку), астатняе прыкладзецца. Галоўнае, каб яго дзейнасць выяўляла высокі выканальніцкі ўзровень, самабытнасць, яркасць творчай асобы.  Вельмі своечасова я сустрэлася з канцэртмайстрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Аленай Афанасьевай (гэта асобная гісторыя, у якой удзельнічалі таксама іншыя цудоўныя людзі). Музыкант з вялікай літары, дзівосны, тонкі чалавек, вялікі мой Дружа! Наша супрацоўніцтва ператварылася ў яскравае творчае жыццё. Мы многае паспелі зрабіць: праграмы ў найлепшых залах краіны, запісы ў фонд Беларускага радыё больш як 80 твораў, выпуск чатырох кампакт-дыскаў (музыка ад барока да нашых дзён), гастролі ў Расіі, Германіі, Польшчы. Нашы выступленні праходзілі з вялікім поспехам. Цяпер працую з гомельскай піяністкай Таццянай Любенкай. З ёю ў нас таксама радасныя творчыя стасункі.

— А ці захаваліся сувязі са светам вашага дзяцінства?
— Сувязей з колішнімі суседзямі няма. Час робіць сваю справу… За 12 гадоў адсутнасці ў Гомелі ў мяне ўжо, зразумела,
новыя-старыя сябры. Роднае музпедвучы-лішча цяпер — педагагічнае вучылішча з музычным аддзяленнем. Сюды мяне запрашаюць на розныя ўрачыстасці. Хаця там ужо новае пакаленне выкладчыкаў, яны вельмі мною ганарацца.
— Час паўплываў і на аблічча горада. Ёсць у ім нейкія запаветныя для вас, памятныя куткі?
— Раён, дзе я жыла ў дзяцінстве, — Цэнтральны. Вучылася ў пятым класе, калі нам з маці (яна гадавала мяне адна, бацька
памёр рана) палепшылі жыллёвыя ўмовы: сем’і з інтэрната перасялялі ў асобныя кватэры. Калі прыехала з Новасібірска, аднапакаёўка была ўжо надта малая для дзвюх дарослых дам. Я «нарошчвала» сваю папулярнасць, і праз нейкі час мы з матуляй, інвалідам І групы (чатыры гады вайны на прымусовай працы ў Германіі — адкуль зда- роўе?), пераехалі ў двухпакаёвую кватэру ў іншым раёне. Аднойчы, праязджаючы паўз мясціны свайго маленства, я ўбачыла, што там, дзе калісьці гуляла ў хованкі, будуецца новы дом. Захацелася вярнуцца туды, дзе ўсё роднае і радаснае… І вось воляю лёсу я зноў жыву там! Увесь цэнтр Гомеля для мяне любы і дарагі. Многае змянілася да лепшага, дамы, вуліцы, скверы майго дзяцінства цяпер выглядаюць сучасна і маляўніча.

— Цяпер вы і салістка, і мастацкі кіраўнік філармоніі. Якія праблемы даводзіцца вырашаць?
— Самая  галоўная  праблема для кожнай філармоніі — творчыя кадры. У ідэале тут павінны быць выканаўцы ўсіх жанраў, прафесіяналы з вышэйшай (і пажадана не завочнай) адукацыяй. Гадоў 20 таму паняцце «артыст філармоніі» азначала інтэлект, спецыяльную адукацыю, выразныя знешнія дадзеныя — комплекс якасцей перспектыўнай творчай асобы. Сённяшні недахоп кадраў не дае напоўніцу здзяйс-няць задуманае. Яшчэ праблема: дагэтуль (за 47 гадоў існавання) няма свайго будынка з глядзельнай залай. Спадзяёмся, што да 50-годдзя нашай установы сітуацыя
зменіцца. Прытым Гомельская абласная філармонія з’яўляецца адной з вядучых у краіне. Мы ствараем цікавыя праграмы ва ўсіх калектывах. Нашых артыстаў любяць і чакаюць.

— Але ж столькі цяжкасцей у прапагандзе філарманічнага мастацтва!
— На жаль, СМІ павярхоўна асвятляюць акадэмічныя напрамкі культурнага жыцця, не прапагандуюць творчасць майстроў мастацтваў. Людзі не ведаюць імёнаў нашых выдатных дзеячаў, артыстаў — народных, заслужаных, іх дасягненні. Патрэбны новыя канцэртныя залы (вялікія і камерныя) для сур’ёзнай класічнай музыкі. Людзі
імкнуцца ў прыгожыя ўтульныя інтэр’еры, хочуць элегантна выглядаць падчас годнага, цывілізаванага адпачынку, які пакінуў бы прыемны ўспамін.  Прывабнасць канцэртнага асяроддзя паўплывала б і на культурны кругагляд нашых сучаснікаў. У нас ёсць што слухаць, што глядзець! І апошнім часам я назіраю, як цяга людзей да Цудоўнага, Сапраўднага ўзрастае.
— Мабыць, пэўную ролю ў гэтым адыгрываюць рупліўцы Беларускага саюза музычных дзеячаў?
— Саюз аб’яднаў музычную эліту краіны, людзей, якія хочуць кантактаваць адно з адным дзеля супольнай справы,
уносіць плённыя ініцыятывы ў музычную дзейнасць. У якасці старшыні Гомельскага абласнога аддзялення БСМД я адчула важнасць арганізацыі. Яе чальцы занятыя на асноўнай працы, аднак і на ўроках з вучнямі, і ва ўласных выступленнях, у самім стаўленні да мастацтва яны раскрываюцца як актыўныя прапагандысты акадэмічнай і класічнай музыкі. Без іх не праходзіць ніводнае значнае мерапрыемства ў горадзе і вобласці. Іх канцэрты маюць поспех і ў многіх маладых людзей, якім цікава слухаць музыку класічнага напрамку, і гэта радуе.
— І хапае ж вам сіл на ўласныя твор-чыя праекты…
— Працу мастацкага кіраўніка ўспрымаю як творчую. Для канцэртнай дзейнасці гэта толькі дапамога. Я сама сабе рэжысёр! Летам давялося наведаць фестываль «Музычныя сустрэчы на Селігеры» ў Расіі. 27 гадоў таму яго распачала Ірына Архіпава. Фестываль традыцыйны, людзі яго чакаюць. Запрасілі выступіць там Камерны хор нашай філармоніі ды мяне (Алене Сакаловай, мастацкаму кіраўніку хору, улетку нададзена званне заслужанага дзеяча куль-туры Беларусі.— С. Б.). Прайшло «на ўра». А я нібы апынулася ў свеце свайго дзяцінства: высокая трава, невялікія ўтульныя дамкі, няма святлафораў, шмат цэркваў… Возера з чысцюткай вадой. Знакаміты ма-настыр, сабор — усё на востраве!

 — Фэст на Селігеры заснавала самая тытулаваная спявачка былога СССР і Расійскай Федэрацыі, якая ўзначальвала Міжнародны саюз музычных дзеячаў. Легендарная Архіпава любіла прыяз-джаць у Беларусь , выступала з канцэртамі, апекавалася праблемамі БСМД. Часта наведвалася ў Гомель, дзе жылі яе бацькі… Ці не ўзнікла ў вас ідэя ажыццявіць, напрыклад, летні фестываль-праект Галіны Паўлянок «Музыка над Сожам»?

— Цудоўная ідэя! Я пра гэта ўжо думала… А пакуль у мяне — новыя канцэртныя праграмы. «Прысвячэнне Н. А. Абу-хавай» (расповед пра жыццё і камерную творчасць спявачкі, творы з яе рэпертуару). У 2015 годзе — «Вечар высокіх раман-
тычных пачуццяў» (класіка, раманс ды іншае). Увесь час думаю пра будучыню: што яшчэ не зрабіла, дзе не была, што яшчэ праспяваць для гледача, з кім сустрэцца, што здзейсніць добрае для людзей? І жыц-цё здаецца бясконцым.

Святлана БЕРАСЦЕНЬ

Літаратура і мастацтва 


Указом главы государства ведущему мастеру сцены

Гомельской областной филармонии

Галине Ивановне Павленок

присвоено почетное звание народной артистки Беларуси.

ЛИЧНОСТЬ Жизнь в музыке

Зритель знает: каждое выступление певицы — это встреча с высоким искусством, это праздник для души,потому что на сцене царят талант и красота. Голос Галины Ивановны звучит безупречно, высокая культура исполнения сразу берет в плен, а музыка теплой волной входит в сердце каждого, кто ее видит и слышит.

Галина Павленок получила классическое музыкальное образование в Петербурге, но всегда видела себя концертной певицей. Она много гастролирует по стране, часто выступает в музыкальной школе имени Чайковского, во дворце Румянцевых и Паскевичей, дает концерты в районных Дворцах и Домах культуры. Постоянно участвует в международных музыкальных фестивалях, поет в России, Германии, Франции, Польше, Литве,Швеции.

В ее репертуаре произведения Баха, Шумана, Глинки, Чайковского, Рахманинова, Лученка, Оловникова… Каждое ее выступление — это гармонично выстроенный спектакльиз музыки разных стилей и эпох, в котором много душевности, эмоцийи той легкости и простоты, которая дается большим трудом.

В интервью “Гомельскай праўдзе”Галина Ивановна неоднократно говорила о том, что волнует ее больше всего.

О таланте. Слово “талант” в последнее время затаскано, талантливыми называют кого ни попадя. Думаю,талант определяется результатом. Он должен удивлять, потрясать. И, конечно, талантливый человек должен развиваться, трудиться. Многие талантливые люди потому и не состоялись,что не работали над собой. Талант дается от Бога, а человек своим трудом развивает и укрепляет его.

О вокале. К сожалению, сейчас все меньше качественного пения. А ведь было время, когда зрители не могли наслушаться Лемешевым, Архиповой, Данилюк, Нестеренко, Магомаевым— люди понимали вокал! В Минске я ходила на спектакли с участием Светланы Данилюк, училась на ней. Как она исполняла партии Кармен, Любаши!

Вот почему хочется слушать идеальный вокал. О зрителях. Насчет зрителей скажу так: у нас они прекрасные. В самой дальней глубинке люди принимают и с удовольствием слушают классическую музыку. Наш слушатель — самый благодарный и интеллигентный.

О душе. Марина Цветаева говорила, что покой для души есть анестезия. Душе нужно мешать! Мешать, чтобы человек находился в творческом поиске. Но не мешать через край. Главное — не доводить себя до душевныхмук, когда кому-то надо доказывать то, чего ты не должен доказывать.

О музыке. Самое мое сильное увлечение после музыки — музыка. Музыка для меня первична. Это — божество! И я благодарна Богу и родителям за этот дар. Пока живу, должна нести людям музыку высшего качества.

О мечтах. Все мои мечты сводятся к тому, чтобы подольше петь, расширять свою аудиторию, чтобы мы были здоровы и чтобы была возможность интересно жить!

Поздравляем с высоким званием, Галина Ивановна!

Источник: http://gp.by

Автор: Нина Злыденко
© Гомельская правда


В Гомеле состоялся творческий вечер

Галины Павленок

В областном драматическом театре 8 ноября прошёл творческий вечер заслуженной артистки Республики Беларусь Галины Павленок, посвящённый 30-летию её творческой деятельности.
Она пела (в сопровождении эстрадно-симфонического оркестра Гомельской областной филармонии – такой подарок преподнёс ей коллектив), а сидящие в зале невольно повторяли про себя до боли знакомые и любимые строки «Отцвели уж давно хризантемы в саду…», «Белой акации гроздья душистые…». И по восторженно сияющим глазам, по шквалу аплодисментов и морю цветов чувствовалось, что в зале нет случайных людей. Есть только те, для кого услышать классическое музыкальное произведение, романс – такая же острая жизненная потребность, как исполнение их для той, ради которой они собрались.
Она могла бы петь на сцене Большого театра оперы и балета в Москве. Об этом факте сообщил поклонникам таланта Галины Павленок ведущий вечера – артист областной филармонии Владимир Юрлов. Выпадал ей такой шанс. Талантливая певица, закончившая Гомельское музыкально-педагогическое училище, Ленинградскую государственную консерваторию имени Н. Римского-Корсакова и отработавшая пять лет солисткой оперы Новосибирского государственного академического театра оперы и балета, отважилась штурмовать подмостки Большого театра. Прослушав Галину, знаменитый Борис Покровский, покорённый голосом певицы, заметил, что с удовольствием взял бы её в труппу, но ей самой придётся решать вопрос о прописке в столице. Сталкивавшиеся в 70-е годы с такой процедурой помнят, какой это было проблемой. И Галина Ивановна вернулась в родной город. Большой театр многое потерял, а вот гомельчане выиграли.
Да и не затерялась певица в кажущейся столичным снобам глухой белорусской провинции. Её волшебный голос за более чем тридцатилетнюю творческую деятельность звучал не только в разных уголках Беларуси, но и за её пределами – в России, Польше, Германии, Литве, Франции, Швеции. Выпущены четыре компакт-диска «AveMaria» (барокко), «Русский классический романс», «Старинный русский романс», «Песни и романсы белорусских, испанских композиторов». На республиканском радио записано и принято в фонд более 80 произведений в исполнении Галины Павленок.
Её голосу подвластно всё. Услышав исполнение певицы, первый белорусский телеведущий Виктор Шелихин сказал: «Я не могу дать профессиональную характеристику, но у вас просто замечательный голос». Музыкальные критики называют Галину Павленок художником большого лирического дарования, которому свойственны необычайная тонкость эмоциональной нюансировки, чуткость к произносимому слову, мастерское использование всей гаммы тембровых и звуковых красок, заключённых в человеческом голосе. И это снискало ей любовь сотен поклонников.
Заместитель председателя Гомельского горисполкома Оксана Руденок, вручив на вечере певице Почётную грамоту Гомельского горисполкома, отметила:
— Вы – национальное достояние, гордость не только присутствующих здесь. Ваше творчество – это талант, умноженный на труд. Вы вписали достойную страницу в летопись города.
Певицу приветствовали начальник Главного управления идеологической работы, культуры и по делам молодёжи облисполкома Ирина Довгало, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Алла Наумчик, председатель областного объединения профсоюзов Леонид Барабанов, директор института механики металлополимерных систем имени В. Белого академик Николай Мышкин и многие другие. В своих выступлениях они дополнили яркий портрет героини вечера, сообщив интересные факты из её жизни.
Оказывается, Галина Павленок уже не первый год сотрудничает с Калининградской консерваторией. Алла Наумчик призналась, что слышала её выступление за рубежом и убедилась в том, что великая певица повышает имидж республики за её пределами. Это подтвердил и Николай Мышкин. Галина Ивановна всегда с удовольствием принимает участие в культурной программе международных конференций, проводимых в Гомеле, и представители многочисленных стран уезжают из нашего областного центра покорёнными не только талантом белорусских учёных, но и красотой и мощью голоса певицы.
— У Галины Ивановны очень сильное чувство долга, — заметил Леонид Барабанов. – Лет восемь назад мы решили проводить межотраслевой фестиваль художественной самодеятельности. Начиная со второго, Галина Ивановна является неизменным членом жюри. Когда мы объявляем участникам фестиваля, что их творчество будет оценивать заслуженная артистка Республики Беларусь, лауреат премии Президента Республики Беларусь «За духовное возрождение», весь зал встаёт, выражая таким образом свой восторг.
Замечательными подарками Галине Ивановне и её почитателям в зале стали выступления артистов Белорусского государственного академического музыкального театра Сергея Сутько и Натальи Дементьевой, исполнивших партии из оперетт «Принцесса цирка» и «Сильва», камерного хора областной филармонии под руководством Елены Соколовой, народной артистки Республики Беларусь Людмилы Корховой.
Спасибо, Галина Ивановна, за ваш голос, талант, подвижничество! Спасибо всему коллективу областной филармонии, превратившему дождливый ноябрьский вечер в чудесный праздник, позволившему пришедшим на встречу с любимой певицей прикоснуться к высокому.
Из ответов на вопросы в записках, поступивших Галине Павленок:
— Галина Ивановна, в какой семье вы выросли?
— В простой, рабочей семье. Но петь стала как только чуть-чуть подросла. Жизненный выбор сделала сама. А все остальные согласились с моим решением. Я пела всегда и везде – в садике, школе. Пела крепко, мне говорили: «потише, потише». А я не мыслила и не мыслю себя без песни.
— Галина Ивановна, есть ли среди исполняемых вами произведений те, что связаны с личными переживаниями?
— Я думаю, каждому сидящему в этом зале есть что вспомнить. Всё плохое со временем забывается, а вот глубокие чувства, я называю это минувших дней очарованьем, остаются в душе. Все свои произведения я проживаю, пропускаю через себя и стремлюсь донести свои чувства зрителям.
— Кто ваш самый главный партнёр на сцене?
— Хотелось бы, чтобы у меня на сцене было больше партнёров. Так сложилось, что я выступаю в камерном жанре. На сцене со мной только аккомпаниатор. Два человека, я и он, должны держать зал в напряжении, не разочаровать зрителей. Я всегда стараюсь заворожить их своим выступлением, и когда ухожу со сцены под аплодисменты и вижу слёзы в глазах слушавших меня, испытываю непередаваемые чувства. Конечно, хотелось бы петь на сцене в сопровождении оркестра филармонии, как сегодня. Мне довелось стоять у его истоков, я слежу за его развитием и радуюсь успехам.
— Что, на ваш взгляд, нужно сделать, чтобы вернуть угасший интерес к классической музыке?
— Вернуться к тем подходам, что существовали в ХIХ веке. Во многих семьях тогда было пианино или рояль. В городах необходимо открыть небольшие филармонические залы. Это должен быть храм музыки.
— Ваш жизненный девиз, кредо?
— Жить будущим. Я бы хотела, чтобы мы все жили будущим, задавали себе вопросы: что я ещё не узнал, куда не съездил, что не успел сделать? Если будем ставить перед собой задачи, жизнь будет бесконечно.

11.11.2013
Автор: Мироновская Евгения
Источник: «Гомельские ведомости»


Настоящая музыка от настоящей певицы

8 ноября в областном драматическом театре состоится творческий вечер заслуженной артистки Республики Беларусь, лауреата премии Президента «За духовное возрождение» Галины Павленок.

Гомельские зрители часто называют Галину Ивановну «нашей Кабалье». И не случайно. Кто хотя бы однажды слушал ее — прочувствовал, из каких глубин души льется необыкновенной красоты голос. Безупречное пение, высокая культура исполнения, полное владение залом — из всего этого складывается неизменный успех у зрителя и слушателя.

Иногда кажется, что этот голос льется сам, словно парит над музыкой. «Пока я живу, должна нести людям музыку высшего качества, — говорит Галина Ивановна. — Мой педагог как-то сказала, что у меня „вокальные мозги и уши“. Так уж я устроена: вижу и слышу идеальный образец исполнения. Слышу в музыке всё… Музыка для меня божество! И я благодарна Богу и родителям за этот дар».

А началось все с раннего детства. Уже тогда Галину, девочку из простой рабочей семьи, завораживала музыка. И хотя даже нот не знала, после восьми классов поступила в Гомельское музыкально-педагогическое училище на музыкальное отделение. Учиться было тяжело, уходила из дома в семь утра, возвращалась в девять вечера. Но ей все нравилось: сольфеджио, гармония, анализ форм, дирижирование, фортепиано… Потом был год учебы в Белорусской консерватории и перевод в Ленинградскую. Учеба в северной российской столице стала для будущего мастера большой профессиональной школой, ведь с нею занимались великолепные педагоги, она имела возможность слушать певцов и дирижеров мирового уровня. После окончания консерватории Галина Ивановна работала в Новосибирске, затем вернулась в Гомель.

Она любит петь в музыкальной школе имени Чайковского, во дворце Румянцевых и Паскевичей, часто дает концерты в районных Дворцах и Домах культуры. Постоянно участвует в международных музыкальных фестивалях. Поет с хором, с органом, с камерным оркестром. На русском, белорусском, итальянском, испанском, немецком языках. Получая из рук Президента премию «За духовное возрождение», Галина Павленок сказала, что поет все — от Баха до Лученка. Составляя программу концерта, никогда не идет по пути наименьшего сопротивления. Каждое ее выступление — это гармонично выстроенный спектакль, в котором переплетаются произведения различных стилей и эпох.

Став художественным руководителем областной филармонии, Галина Ивановна по-прежнему остается очень требовательной к себе и к своему творчеству. Приходите на творческий вечер Галины Павленок. Чтобы услышать настоящую музыку от настоящей певицы.

Автор: Нина Злыденко. 05.11.2013
Источник: «Гомельская правда»


Областная филармония представила программу классической музыки

Великий Бетховен как-то заметил: если когда-нибудь ему доведется писать «Реквием», он возьмет за образец сочинение Луиджи Керубини. В минувшую среду гомельчане имели возможность услышать это бессмертное произведение в прекрасном исполнении камерного хора областной филармонии под руководством Елены Соколовой.

Концерт «Прикасаясь к совершенству» собрал в ДК железнодорожников им. В. И Ленина любителей и ценителей классической музыки. Хор представил произведения Моцарта, Гуно, Франка… Покорил камерный оркестр областной филармонии под руководством Владимира Милютина и солистка, стипендиат специального фонда Президента Мария Милютина, блестяще исполнившие концерт Вивальди для флейты с оркестром.

В заключение прозвучала кантата Джованни Перголези Stabat Mater («Стояла Мать скорбящая»), повествующая о страданиях Девы Марии во время распятия Иисуса Христа. На сцене были камерный хор, камерный оркестр, песенная группа образцового хора «Звонкие голоса» из музыкальной школы № 1, за органом Виталий Фомин. Солировала заслуженная артистка Республики Беларусь, лауреат премии Президента «За духовное возрождение» Галина Павленок. Публика была потрясена: кажется, если бы Перголези был жив, он мечтал бы именно о таком исполнении своего шедевра.

Браво, областная филармония!

Автор: Нина Злыденко, 22.02.2013
Источник: Газета «Гомельская праўда»


Романс как нежная струна

Заслуженная артистка Республики Беларусь лауреат премии Президента «За духовное возрождение» Галина Павленок назвала свой недавний концерт в Белой гостиной Дворца Румянцевых и Паскевичей «Минувших дней очарование».

Очарование было неподдельным: казалось, каждый звук звучал в этот вечер необыкновенно искренне и чувственно. Прекрасные романсы Александра Даргомыжского, Петра Булахова, Николая Харито, Юрия Семеняко на стихи Александра Пушкина, Алексея Толстого, Адама Русака настраивали на волшебный лад, буквально с первых нот зрительный зал включался в атмосферу газеты, романтики, тихой грусти и нежности…

Поклонники творчества Галины Павленок называют ее универсальной певицей – голос Галины Ивановны прекрасно сочетается с оркестром, хором, органом и может меняться в зависимости от музыкального материала. В этот раз Галина Ивановна пела под фортепиано, что придавало концерту особую душевность. Несомненно, слушатели в первую очередь оценили идущую со сцены искренность, а также «фирменный» стиль и тонкий вкус певицы.

Это отметили и жители Мурманска, где Галина Ивановна выступила в конце апреля. Концерты в Заполярье прошли с большим успехом. А впереди у заслуженной артистки новые встречи с поклонниками ее творчества. Скоро певица выступит с концертом старинного романса в Белгосфилармонии, а в июле будет петь под орган в полоцкой Софии.

Автор: Н. АЛЕКСАНДРОВА, 06.06.2011
Источник: Газета «Гомельская праўда»


Артист | Достижения | Афиши | Пресса